| The same in English | | То же самое по-русски | | Tas pats latviski | | La sama esperante | | Назад да пачатковае старонкi |

Мая журналiстыка Нацыянальная стужка
МАЕ АРТЫКУЛЫ У ГАЗЕТАХ
МАЕ УЛЮБЁНЫЯ ГАЗЕТЫ: "НАША НIВА" , "СВАБОДА"
МАЕ УЛЮБЁНЫЯ РАДЫЁСТАНЦЫI: "СВАБОДА" , "ГОЛАС АМЕРЫКI"

14 лютага 1988 - дата майго нараджэння як журналiста i крыху паэта. У гэты дзень у газеце "Прамень камунiзму" - органе Гарадоцкага райкома КПБ i Гарадоцкага райсавета (Вiцебская вобласць) народных дэпутатау - з'явiуся мой верш "Ультрамодный". Як некалi Купала свае першыя вершы пiсау па-польску, так i я гэты свой шэдэур нарадзiу па-руску. Але потым мы з Купалам, кожны у свой час, замест iмперскай свядомасцi здабылi нацыянальную. Даруйце, што гэтак нахабна прычыняюся да iмя вялiкага паэта. Я i увогуле кiнуу пiсаць вершы: не маё гэта амплуа.

Я нiколi не друкавауся рэгулярна - так, у 1993 у розных выданнях выйшлi 14 маiх артыкулау, а у 1998 - нiводнага. У гады гарбачоускай перабудовы я упадабау "Лiтаратуру i мастацтва" (больш вальнадумных на той час не было), там надрукавана некалькi маiх лiстоу. Тады ж раз-пораз друкавауся у "Чырвонай змене" i "Гомельскай праудзе". У гады беларускага нацыянальнага Адраджэння (1991-1994) шчыльна супрацоунiчау з газетай вiцебскiх дэмакратау "Выбар", у ёй было змешчана багата маiх артыкулау палiтыка-аналiтычнай i гiстарычнай тэматыкi.

У гады кiравання А.Лукашэнкi апублiкавау некалькi перакладау з латышскага друку у газеце "Наша Нiва". Я лiчу для сябе вялiкiм гонарам друкавацца у гэтай газеце, якая мае амаль стогадовую традыцыю. Яшчэ адна мая мара - надрукаваць свой артыкул у газеце "Свабода"-"Навiны" (цi яшчэ якая наступная назва) у той тэарэтычна iмаверны, але кароткi прамежак часу, пакуль яе не паспяваюць забаранiць.

Нацыянальны сцяг
THE SAME IN ENGLISH
TAS PATS LATVISKI
ТО ЖЕ САМОЕ ПО-РУССКИ
LA SAMA ESPERANTE

НАЗАД ДА ПАЧАТКОВАЕ СТАРОНКI

This page hosted by GeoCities Get your own Free Home Page