| Тое ж па-беларуску | | То же самое по-русски | | Tas pats latviski | | La sama esperante | | Back to the main page |

My Journalism Национальная лента
МОИ СТАТЬИ В ГАЗЕТАХ
МОИ ЛЮБИМЫЕ ГАЗЕТЫ: "НАША НIВА" , "СВАБОДА"
МОИ ЛЮБИМЫЕ РАДИОСТАНЦИИ: "СВАБОДА" , "ГОЛОС АМЕРИКИ"

14 февраля 1988 - дата моего рождения как журналиста и немного поэта. В этот день в газете "Прамень камунiзму" - органе Городокского райкома КПБ и Городокского райсовета (Витебская область) народных депутатов - появилось моё стихотворение "Ультрамодный". Як некалi Купала свае першыя вершы пiсау па-польску, так i я гэты свой шэдэур нарадзiу па-руску. Але потым мы з Купалам, кожны у свой час, замест iмперскай свядомасцi здабылi нацыянальную. Даруйце, што гэтак нахабна прычыняюся да iмя вялiкага паэта. Я i увогуле кiнуу пiсаць вершы: не маё гэта амплуа.

Я нiколi не друкавауся рэгулярна - так, у 1993 у розных выданнях выйшлi 14 маiх артыкулау, а у 1998 - нiводнага. У гады гарбачоускай перабудовы я упадабау "Лiтаратуру i мастацтва" (больш вальнадумных на той час не было), там надрукавана некалькi маiх лiстоу. Тады ж раз-пораз друкавауся у "Чырвонай змене" i "Гомельскай праудзе". У гады беларускага нацыянальнага Адраджэння (1991-1994) шчыльна супрацоунiчау з газетай вiцебскiх дэмакратау "Выбар", у ёй было змешчана багата маiх артыкулау палiтыка-аналiтычнай i гiстарычнай тэматыкi.

У гады кiравання А.Лукашэнкi апублiкавау некалькi перакладау з латышскага друку у газеце "Наша Нiва". Я лiчу для сябе вялiкiм гонарам друкавацца у гэтай газеце, якая мае амаль стогадовую традыцыю. Яшчэ адна мая мара - надрукаваць свой артыкул у газеце "Свабода"-"Навiны" (цi яшчэ якая наступная назва) у той тэарэтычна iмаверны, але кароткi прамежак часу, пакуль яе не паспяваюць забаранiць.

National flag
ТОЕ Ж ПА-БЕЛАРУСКУ
TAS PATS LATVISKI
ТО ЖЕ САМОЕ ПО-РУССКИ
LA SAMA ESPERANTE

BACK TO THE MAIN PAGE

This page hosted by GeoCities Get your own Free Home Page